Урачыстае мерапрыемства да Дня работнікаў культуры
24.10.24
11 кастрычніка, напярэдадні Дня работнікаў культуры, адбылося ўрачыстае мерапрыемства ў Палацы культуры "Белаз"!
Павіншавалі з прафесійным святам старшыня гарвыканкама Дзмітрый Заблоцкі, кіраўнік дэпутацкага корпуса Сяргей Канавалаў, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Алена Лашук, старшыня прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Святлана Яворская і пробашч Парафіі храма прападобнага Сергія Раданежскага У гэты дзень узнагароды Міністэрства культуры, гарвыканкама, Рады дэпутатаў, прафсаюза і «Белай Русі» атрымалі звыш 50 прадстаўнікоў сферы культуры горада.
Яркі канцэрт да прафесійнага свята калегам падарылі таленавітыя артысты - выхаванцы і педагогі дзіцячай школы мастацтваў, дзіцячай мастацкай школы мастацтваў, Цэнтра культуры і вольнага часу, артысты ДК БЕЛАЗ.