Урачыстае мерапрыемства "Прысвячэнне ў прафесію маладых спецыялістаў 2024 года"

15.11.24

Націсніце для прагляду малюнка

14 лістапада ў сценах Жодзінскай гарадской бальніцы прайшло ўрачыстае мерапрыемства "Прысвячэнне ў прафесію маладых спецыялістаў 2024 года"

29 маладых спецыялістаў папоўнілі рады работнікаў бальніцы! Усе яны, такія розныя, але аб'яднаныя медыцынскім пакліканнем і зараз ужо першым месцам працы хлопцы і дзяўчыны! Віталі маладых спецыялістаў першы намеснік старшыні гарвыканкама - Наталля Міхайлаўна Сушко, галоўны ўрач Жодзінскай ЦДБ - Таццяна Іванаўна Нікіфарава, а таксама намеснік галоўнага ўрача па медыцынскай частцы - Раман Яўгенавіч Папавіцкі і галоўная медыцынская сястра - Таццяна Генадзеўна Шаметавец! Прыемныя сувеніры і дыпломы маладыя спецыялісты атрымалі ад старшыні першаснай прафсаюзнай арганізацыі - Алены Яўгенаўны Мажар!

Жадаем, каб праца прыносіла толькі задавальненне, а жыццё было цікавым і поўным новых адкрыццяў!