Калядныя гулянні
14.01.25
Па добрай традыцыі ў Жодзіне прайшлі Калядныя гулянні. 7 студзеня ва ўнутраным дворыку ГЦ "Элегант" панавала атмасфера свята і чараўніцтва! Весяліліся ўсе: ад малога да вялікага! Конкурсы і гульні, песні і танцы, народныя забавы падарылі артысты Цэнтра культуры і Маладзёжнага цэнтра!