Святочны канцэрт да Дня ратавальніка

17.01.25

Націсніце для прагляду малюнка

У гэты дзень гучалі словы падзякі ад начальніка Жодзінскага гарадскога аддзела па НС - Пашука Алега Генадзевіча, а таксама ўладаў горада за штохвілінную баявую гатоўнасць прыйсці на дапамогу любому і кожнаму: і ў снег, і ў спёку, і ва ўраган, часам коштам уласнага жыцця. Гучалі выдатныя музычныя нумары ад салістаў Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь народнай студыі эстраднай песні "Срэбная трэль" і ўзорнай студыі эстраднай песні "Вялікая перамена", а ўрачыстая атмасфера была напоўнена пачуццём гонару і павагі да працы ратавальнікаў!