Грамадска-культурная акцыя "Галасы роднай краіны"

25.01.25

Націсніце для прагляду малюнка

25 студзеня ў горадзе Жодзіна прайшла грамадска-культурная акцыя "Галасы роднай краіны"! Акцыя аб'яднала прадстаўнікоў розных пакаленняў і прафесій - тых, хто ганарыцца поспехамі і дасягненнямі сваіх землякоў у многіх сферах. У сценах Палаца культуры беларускага аўтазавода ў гэты дзень панавала атмасфера творчасці і ўрачыстасці. У холе размясціліся тэматычныя пляцоўкі, маляўнічыя фотазоны і выставы горада! Пра дасягненні горада Жодзіна ў сваім выступленні расказаў старшыня Жодзінскага гарадскога выканаўчага камітэта - Цівака Аляксандр Мікалаевіч. З прывітальным словам да прысутных звярнуўся дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь - Юрый Браніслававіч Марэцкі і выказаў словы гонару за наш горад і вобласць. Яскравым атрымаўся святочны канцэрт, які жодзінцы чакалі з нецярпеннем. У праграме прынялі ўдзел зоркі беларускай эстрады, а таксама артысты нашага горада. У кожнай кампазіцыі гучала любоў да роднай краіны і малой радзімы!