Памятны мітынг, прысвечаны Дню вываду савецкіх войскаў з Афганістана
17.02.25
У гэтыя лютаўскія дні мы ўзгадваем удзельнікаў вайны Аўганістана. Сёння ля помніка ў гонар воінаў-інтэрнацыяналістаў прайшоў памятны мітынг, прысвечаны Дню вываду савецкіх войскаў з Афганістана. На мерапрыемстве словы падзякі за выкананне свайго інтэрнацыянальнага абавязку сказалі кіраўнік горада і прадстаўнік Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Навучэнцы "Школы свету" звярнуліся да маладога пакалення са словамі аб каштоўнасці міру на зямлі! На мітынгу таксама прысутнічалі маці загінуўшых салдат, якія прынялі кветкі і сувеніры ад кіраўніцтва горада. Час загойвае раны, але без мінулага няма сучаснасці, і не можа быць будучыні. Бо пакуль мы памятаем-мы жывем!