Гульнявая забаўляльная праграма "Пірацкія прыгоды"

19.02.25

Націсніце для прагляду малюнка

18 і 19 лютага ў Цэнтры культуры і вольнага часу адбылася гульнявая забаўляльная праграма, якая зарадзіла дзяцей пазітывам у іх дадатковыя канікулы. Прыгоды пачаліся з сапраўднай пірацкай клятвы, пасля якой нашы хлопцы пачалі выконваць спецыяльныя заданні ў пошуках чароўных пячонак. Яны шукалі залатыя манеты, пераплывалі акіян, правяралі на згуртаванасць свае каманды і вядома ж спрабавалі захапіць караблі адзін аднаго! У зняволенні мара нашых скарбашукальнікаў спраўдзілася - яны атрымалі салодкі прыз для ўсіх! А таксама пазапальвалі на вясёлай дыскатэцы! Кожны атрымаў масу дадатных эмоцый і зарад на ўсе вакацыі!