Урачысты сход па падвядзенні вынікаў працы за 2024 год
28.02.25
28 лютага на гарадскім злёце перадавікоў у Палацы культуры «БЕЛАЗ» ушаноўвалі ЛЕПШЫХ прадстаўнікоў сваіх прафесій! Былі названы імёны прадстаўнікоў працоўных калектываў, якія дасягнулі высокіх поспехаў у прафесійнай дзейнасці, а таксама прадпрыемствы і арганізацыі з лепшымі паказчыкамі ў працы! Мастацкі кіраўнік гарадскога Цэнтра культуры Віталь Жыгімонт заслужана атрымаў узнагароду ў намінацыі "Лепшы работнік культуры"! Святочны настрой стваралі: Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь народная студыя эстраднай песні "Сярэбраная трэль", узорная студыя эстраднай песні "Gold", узорны тэатр песні "Арфей", шоу-балет "Extreme" і нашы цудоўныя госці - гурт "Дразды"!