Народнае свята «Масленіца ясная - самая цудоўная!»

01.03.25

Націсніце для прагляду малюнка

Жодзінцы сустрэлі Вясну ярка і весела! Наша Зімачка Зіма ніяк не хацела сыходзіць ад нас, але Гаспадар і Бабулечка-Ягулечка змаглі яе ўгаварыць. Проста так Зімачка Зіма не сышла, а пагуляла з юнымі жыхарамі горада ў сапраўдныя масленічныя забавы, а Жодзінскія волаты паспрабавалі сябе ў залажанні на масленічны слуп! Пераможцы атрымалі каштоўныя прызы і выдатны настрой! Па традыцыі наша свята не абышлося без спальвання Масленіцы! Творчыя калектывы горада цешылі нас сваім святочным выкананнем: народны ансамбль народнай песні "Зарачанка" народны ансамбль народнай песні "Белая Русь" народны вакальны ансамбль «У коле сяброў» спявачка Алена Шастак нашы госці са Смалявіч народны ансамбль песні «Смаляначка» Віншуем з Масленіцай! Хай з вясновым сонейкам у ваш дом прыйдуць шчасце, радасць і весялосць! Смачных вам бліноў, добрага настрою і сямейнай утульнасці!