Урачыстае мерапрыемства да Дня беларускай міліцыі
03.03.25
Напярэдадні свайго прафесійнага свята - Дня беларускай міліцыі ў Цэнтры культуры прайшло ўрачыстае мерапрыемства "Гонар, годнасць і доблесць!" Выказаць словы ўдзячнасці за службу і адданасць справе, уручыць заслужаныя ўзнагароды з нагоды прафесійнага свята прыйшло нямала гасцей. Гэта прадстаўнікі гарадской улады, сумежных структур, узброеных сіл Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікі царквы і інш. Музычныя віншаванні падарылі: Узорная студыя спартыўнага бальнага танца "Прэстыж" Узорная студыя эстраднай песні "Вялікая перамена" Педагогі Жодзінскай школы мастацтваў Карына Караленка, Анастасія Кандраценка і Карына Ромыш Наш непараўнальны вядучы - Віталь Жыгімонт