Уручэнні пашпартоў

14.03.25

Націсніце для прагляду малюнка

Напярэдадні аднаго з самых галоўных свят нашай дзяржавы - Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, у Жодзіне прайшла ўрачыстая цырымонія ўручэння пашпартоў маладым грамадзянам нашай краіны! Галоўны дакумент грамадзяніна Рэспублікі Беларусь маладым жодзінцам выдавалі: старшыня Жодзінскага гарадскога выканаўчага камітэта Аляксандр Мікалаевіч Цівака, пракурор горада Жодзіна, старшы саветнік юстыцыі Андрэй Віктаравіч Валасян і начальнік аддзела па грамадзянстве і міграцыі Жодзінскага ГАУС маёр міліцыі Наталля Віктараўна Тупік. Таксама прайшла цырымонія ўзнагароджання пераможцаў гульні-алімпіяды "Спадчына маіх продкаў". Першы намеснік старшыні Жодзінскага гарвыканкама Наталля Міхайлаўна Сушко шчыра павіншавала пераможцаў з заслужанымі ўзнагародамі і пажадала ніколі не здавацца і ісці толькі наперад! Музычнае віншаванне падрыхтавалі творчыя калектывы філіяла "Маладзёжны цэнтр г.Жодзіна" - студыя сучаснага танца "Dance Pro" і салісты вакальнай студыі "Song Time"

Галерэя малюнкаў