Урачыстае мерапрыемства для Жодзінскага водаканала
21.03.25
21 сакавіка ў Цэнтры культуры прайшло святочнае мерапрыемства Жодзінскага водаканала, прысвечанае Дню работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Атрымалі свае заслужаныя ўзнагароды работнікі Жодзінскага водаканала ад кіраўніцтва прадпрыемства і міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь! Дарагія работнікі водаканала, Ваша цяжкая, але важная праца забяспечвае кожнага з нас чыстай вадой і робіць наша жыццё больш камфортным! Жадаем вам моцнага здароўя, прафесійных поспехаў і дастойнай ацэнкі вашых прац! Святочны настрой стваралі артысты горада: узорная студыя спартыўнага бальнага танца "Прэстыж", салісты заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь народная студыя эстраднай песні "Срэбная трэль", узорная студыя эстраднай песні "Gold", узорны тэатр песні "Орфей та Канстанцін Валковіч і наш непараўнальны вядучы - Віталь Жыгімонт!