Спектакль-гульня «Прыгоды ў краіне Электрычнасці»
24.03.25
Да нас у госці прыехалі нашы сябры ДУ «Мінскі абласны тэатр лялек «Батлейка» са сваім новым спектаклем-гульнёй «Прыгоды ў краіне Электрычнасці»! Незабыўнае прадстаўленне дапамагло юным гледачам разам з героямі Розай, Вілачкай і Доктарам Токам адправіцца ў дзіўнае падарожжа. Падчас спектакля дзеці даведаліся пра асноўныя законы і правілы бяспекі пры абыходжанні з электрычнымі прыборамі. Акрамя таго, менавіта гледачы сталі актыўнымі ўдзельнікамі вяртання галоўных герояў дадому, прайшоўшы захапляльныя выпрабаванні.