Сустрэча дэлегацыі горада Набярэжныя Чалны Рэспублікі Татарстан Расійскай Федэрацыі
04.06.25
4 чэрвеня горад Жодзіна з цеплынёй сустрэў дэлегацыю горада Набярэжныя Чалны Рэспублікі Татарстан Расійскай Федэрацыі! У знакавым месцы, мануменце ў гонар савецкай маці-патрыёткі А.Ф. Купрыянавай, прайшоў урачысты мітынг, дзе з прывітальным словам выступіла першы намеснік старшыні Жодзінскага гарадскога выканаўчага камітэта Наталля Міхайлаўна Сушко і намеснік прэм'ер-міністра Рэспублікі Татарстан - міністр прамысловасці і гандлю Рэспублікі Татарстан - Алег Уладзіміравіч Каробчанка! Сёння ў рамках сустрэчы быў падпісаны мемарандум аб супрацоўніцтве. Спіс гарадоў-пабрацімаў горада Жодзіна папоўніцца яшчэ адным буйным рэгіёнам - горад Набярэжныя Чалны Рэспубліка Татарстан Расійскай Федэрацыі.