Святочны канцэрт, прысвечаны Дню медыцынскага работніка

13.06.25

Націсніце для прагляду малюнка

12 чэрвеня ў Цэнтральнай гарадской бальніцы г.Жодзіна прайшоў святочны канцэрт, прысвечаны Дню медыцынскага работніка. У гэты дзень мы разам дзякуем усім работнікам медыцыны за іх клопат, прафесіяналізм і бескарыслівую працу, якая такая каштоўная для кожнага з нас. На святочным мерапрыемстве з цёплымі словамі віншавання і падзякі звярнулася галоўны ўрач Таццяна Іванаўна Нікіфарава. Першы намеснік старшыні Жодзінскага гарвыканкама, старшыня гарадской арганізацыі Беларускі саюз жанчын - Наталля Міхайлаўна Сушко сардэчна павіншавала з прафесійным святам, выказаўшы падзяку за іх неацэнную працу, а таксама ўручыла заслужаныя ўзнагароды. А святочны настрой стваралі творчыя калектывы і артысты нашага горада. Віншуем Вас з прафесійным святам! Жадаем вам моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі і ўдзячных пацыентаў. Няхай ваш клопат і прафесіяналізм заўсёды будуць ацэнены па заслугах. Са святам!