Мітынг-рэквіем "Няхай свечкі памяці гараць..."

22.06.25

Націсніце для прагляду малюнка

22 чэрвеня на Брацкай магіле 12 воінаў Савецкай Арміі і партызан прайшоў памятны мітынг, прысвечаны Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. У памяць герояў прайшла ўсебеларуская хвіліна маўчання, якая стала выразам павагі і смутку за тых, хто аддаў сваё жыццё дзеля свабоды і міру! Першы намеснік старшыні Жодзінскага гарвыканкама Наталля Міхайлаўна Сушко выступіла са словамі аб важнасці захавання гістарычнай памяці і павагі да подзвігу нашых герояў. Выказала падзяку нашым ветэранам і нагадала аб неабходнасці шанаваць і памятаць гісторыю! Настаяцель храма прападобнага Сергія Раданежскага, іерэй Сергій Чуковіч правёў літыю аб загінуўшых у Вялікай Айчыннай вайне. 22 чэрвеня - асаблівая дата ў нашай гісторыі, дзень памяці і смутку аб тых, хто коштам свайго жыцця змагаўся за свабоду і незалежнасць Радзімы. У гэты дзень мы разам схіляем галовы ў знак павагі і падзякі за подзвіг нашых герояў, каб памяць аб іх жыла ў сэрцах будучых пакаленняў.