Канцэрт, прысвечаны Дню прызыўніка!

20.10.25

Націсніце для прагляду малюнка

20 кастрычніка ў Цэнтры культуры адбыўся канцэрт, прысвечаны Дню прызыўніка! У жыцці кожнага маладога чалавека надыходзіць знакавы момант, калі Радзіма кліча яго на святы абавязак - воінскую службу. І ў гэты момант ён знаходзіць гордае імя - САЛДАТ! На гэтым урачыстым мерапрыемстве прысутнічалі ганаровыя госці: Палкоўнік Шарстнь Юрый Міхайлавіч, ваенны камісар Смалявіцкага раёна і горада Жодзіна, чыя мудрасць і вопыт служаць арыенцірам. Благачынны Жодзінскай царкоўнай акругі, настаяцель храма прападобнага Сергія Раданежскага, айцец Сергій Чуковіч, чые словы ўсяляюць духоўную сілу. А таксама маці прызыўніка, Шаўцова Іна Аляксандраўна, чые кранальныя пажаданні адгукнуліся ў сэрцах кожнага прысутнага. Атмасферу свята, напоўненую глыбокім сэнсам і гонарам, стваралі патрыятычныя музычныя нумары, якія гучалі як гімн мужнасці і любові да Радзімы ў выкананне творчых калектываў горада!