Спектакль «Чароўны пэндзлік»

05.11.25

Націсніце для прагляду малюнка

Сёння Цэнтр культуры наведаў Мінскі абласны драматычны тэатр з казачным спектаклем "Чароўны пэндзлік". Дзеянне спектакля адбывалася ў казачным каралеўстве, якое прыдумала і намалявала мастачка-казачніца. Яна стварае чароўныя светы, у якіх карціны ажываюць і пачынаюць жыць паводле фантазіі аўтара. У новай казцы жыхары каралеўства і сам Кароль пакутуюць ад прыгнёту злой прыдворнай дамы. Дапамагчы аднавіць справядлівасць можа сумленная і добрая Прынцэса. Маленькія гледачы Жодзіна былі ў поўным захапленні! Смех не змаўкаў, а фінал спектакля толькі ўмацаваў іх веру: дабро заўсёды перамагае зло!

Галерэя малюнкаў