Рэспубліканская акцыя "Дыхай свабодна"
17.11.25

17 лістапада на аўтастанцыі горада Жодзіна адбылася рэспубліканская акцыя "Дыхай свабодна", накіраваная на прафілактыку курэння сярод насельніцтва. Мерапрыемства, арганізаванае Жодзінскім гарадскім цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі, сумесна з Цэнтрам культуры і вольнага часу, сабрала неабыякавых грамадзян, якія жадаюць даведацца больш аб шкодзе нікатыну і зрабіць крок да здаровага ладу жыцця! Акцыя прайшла ў фармаце пазнавальнага мерапрыемства і ўдзельнікі змаглі прадэманстраваць свае веды ў галіне здароўя, адказваючы на пытанні ў гульнях. А Мішка і Свінка раздавалі буклеты з інфармацыяй аб разбуральным уздзеянні цыгарэт і сучасных вейпаў на арганізм чалавека. Кульмінацыяй акцыі стала інтэрактыўная пляцоўка "Мяняю нікацін на вітамін". Тут кожны, хто прыняў усвядомленае рашэнне ў карысць здароўя і адмовіўся ад шкоднай звычкі, мог абмяняць свае цыгарэты на прысмакі. Акцыя «Дыхай свабодна» яшчэ раз нагадала аб важнасці клопату аб сабе і сваёй будучыні, бо свабоднае дыханне - гэта аснова паўнавартаснага жыцця.