Прафілактычная лекцыя "ВІЧ: шчыра аб важным!"

27.11.25

Націсніце для прагляду малюнка

Сёння наш цэнтр стаў пляцоўкай для важнай і патрэбнай размовы, якая адкрыла новыя гарызонты разумення. Гэта была не проста гутарка, а паўнавартасная прафілактычная лекцыя “ВІЧ: шчыра пра важнае!”, якая праведзена для дзяцей, якія стаяць на розных відах уліку. Нам пашчасціла пачуць прафесійныя парады ад урача-інфекцыяніста Дамашэвіч Таццяны Міхайлаўны. Яна падзялілася каштоўнай інфармацыяй аб шляхах перадачы ВІЧ, аб тым, як стварыць свой асабісты "астравок бяспекі", і, што асабліва важна, аб магчымасцях для паўнацэннага жыцця нават з гэтым дыягназам. Памятайце, ваша здароўе - гэта ваш скарб. Беражыце сябе!