50-гадовы юбілей фабрыкі "Світанак"
19.12.25

19 снежня флагман трыкатажнай індустрыі Беларусі - фабрыка "Світанак" адзначыла свой 50-гадовы юбілей. Павіншавалі працоўны калектыў і ўручылі заслужаныя ўзнагароды генеральны дырэктар Юрый Лукашэвіч, першы намеснік старшыні канцэрна "Беллегпрам" Віктар Бірук, намеснік старшыні гарвыканкама Аляксандр Рубанцаў, старшыня гарадскога савета дэпутатаў Сяргей Канавалаў і прадстаўнікі прадпрыемстваў-партнёраў. Святочны настрой стваралі таленавітыя выканаўцы нашага горада: Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народная студыя эстраднай песні "Сярэбраная трэль" Узорны тэатр песні "Арфей" Узорная студыя спартыўнага бальнага танца "Прэстыж" Народны ансамбль народнай песні "Белая Русь" Саксафаніст - Канстанцін Валковіч Анастасія Кандраценка Выдатныя вядучыя - чароўная Ганна Мігура і непараўнальны Віталь Жыгімонт!