Канцэрт-прэзентацыя "Кадры шчасця"
16.01.26

16 студзеня ва ўтульных сценах Цэнтра культуры прайшоў канцэрт-прэзентацыя "Кадры шчасця", мэтай якога было паказаць дзяцей з інваліднасцю такімі, якія яны ёсць, - як шматгранных асоб, поўных жыцця, яркіх захапленняў і самых шчырых летуценняў. Дзякуючы візуальнаму апавяданню, з дапамогай прэзентацыі, мы ўбачылі гісторыі, поўныя мужнасці і імкненні. Цёплыя словы і падарункі хлопчыкам і дзяўчынкам уручылі першы намеснік старшыні Жодзінскага гарадскога выканаўчага камітэта Наталля Міхайлаўна Сушко і старшыня Мінскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Таццяна Валянцінаўна Апраніч. Таксама заслужаныя граматы былі ўручаны тым, хто дапамог увасобіць праект у жыццё і чыя праца ўсяляе надзею ў сэрцы дзяцей і бацькоў. Творчыя калектывы горада падарылі ўсім прысутным музычныя віншаванні! Гэты дзень стаў выдатным напамінам аб тым, што кожнае жыццё ўнікальнае, і бачыць святло ў вачах дзіцяці - найвялікшая ўзнагарода для грамадства.