61-ы Зорны паход па месцах баявой і працоўнай славы беларускага народа

28.01.26

Націсніце для прагляду малюнка

28 студзеня Жодзіна сустрэў 61-ы Зорны паход па месцах баявой і працоўнай славы беларускага народа. На мануменце маці-патрыёткі А.Ф. Купрыянавай для студэнтаў і выкладчыкаў Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта ім. М.Танка прайшоў урачысты мітынг. Словы прывітання выказала першы намеснік старшыні Жодзінскага гарвыканкама Наталля Міхайлаўна Сушко. Сказы на дарогу сказаў дэкан гістарычнага факультэта, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Шупляк Сяргей Пятровіч. Гісторыю манумента расказаў дырэктара Жодзінскага краязнаўчага музея Дзмітрый Мініч. У час паходу ўдзельнікі сустрэнуцца з ветэранамі вайны і працы, ускладуць кветкі да манументаў Вялікай Айчыннай вайны і азнаёмяцца з гістарычнымі мясцінамі, выступяць з патрыятычнымі канцэртнымі праграмамі.