Святочнае мерапрыемства, прысвечанае Дню беларускай навукі

30.01.26

Націсніце для прагляду малюнка

Ва ўтульнай зале навукова-практычнага цэнтра па земляробстве сабраліся людзі без якіх развіццё навукі немагчыма! З віншавальнымі словамі выступіў генеральны дырэктар РУП "Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па земляробстве" Краўцоў Сяргей Уладзіміравіч, а таксама ўручыў заслужаныя ўзнагароды. Ва ўрачыстай абстаноўцы былі прысвоены новыя вучоныя ступені і званні, уручаны новыя патэнты і сведчанні селекцыянераў. Асаблівую ўвагу надалі ветэранам, якім былі адрасаваны словы ўдзячнасці за іх уклад у развіццё навукі. Віншаванні прагучалі і ў адрас маладых супрацоўнікаў, на якіх ускладаюцца вялікія надзеі! Святочную атмасферу на працягу ўсяго мерапрыемства стваралі творчыя калектывы Цэнтра культуры. Віншуем усіх вучоных і навуковых супрацоўнікаў! Няхай вашыя намаганні працягваюць прыносіць светлыя ідэі і навуковыя дасягненні на карысць нашай краіны.