Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае падвядзенню вынікаў працы горада Жодзіна за 2025 год
20.03.26

20 сакавіка ў Палацы культуры "БЕЛАЗ" адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае падвядзенню вынікаў працы горада Жодзіна за 2025 год! У фае гасцей чакалі тэматычныя фотазоны, фотабудка, дэгустацыі і аніматары ў вобразе люстраных людзей. Намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама Дзяніс Курленка павіншаваў жодзінцаў з працоўнымі перамогамі, адзначыўшы, што Жодзіна - адзін з нямногіх рэгіёнаў, якія забяспечылі выкананне ўсіх паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця. Старшыня гарвыканкама Аляксандр Цівако звярнуўся да прысутных з падзякай кожнаму, хто працуе на карысць нашага горада. Свята працягнулася цырымоніяй узнагароджання пераможцаў штогадовага спаборніцтва на лепшую арганізацыю. Многія жодзінцы атрымалі заслужаныя ўзнагароды за сваю адданасць справе! Асаблівыя падзякі былі ўручаны таленавітай моладзі, а памятныя падарункі сталі прыемнымі сюрпрызамі для імяніннікаў. Благачынны Жодзінскай царкоўнай акругі іерэй Сергій Чуковіч уручыў Архірэйскія граматы. Святочны настрой дарылі артысты нашага горада.