Казка «Іншапланяцёнак»
24.03.26

24 сакавіка ў Цэнтры культуры і вольнага часу прайшоў паказ чароўнай казкі "Іншапланцёнак" у выкананні Мінскага абласнога драматычнага тэатра! Гэта добрая і светлая гісторыя пра сяброўства, смеласць і дабрыню. Герой - маленькі Іншапланяцёнак, які выпадкова трапіў на Зямлю, знаёміцца са смелым Ільвянком і Кацянём. Разам ім трэба было пераадолець страх і перамагчы Грызольду. Спектакль прымусіў не толькі пасмяяцца, але і пахвалявацца і парадавацца за нашых герояў.