Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і ЖКГ
31.03.26

27 сакавіка ў сценах Цэнтра культуры панавала асаблівая, урачыстая атмасфера, бо ўшаноўвалі тых, без каго немагчыма ўявіць жыццё нашага горада, - калектыў гарадскога камунальнага унітарнага прадпрыемства "Жодзінскі водаканал". У гэты дзень, пад авацыі прысутных, кіраўніцтва горада і прадпрыемства з гонарам узнагародзілі сваіх найлепшых супрацоўнікаў. Святочны канцэрт падрыхтавалі артысты нашага горада, які стварыў атмасферу свята! Ад усёй душы віншуем вас з прафесійным святам! Жадаем вам моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, прафесійных поспехаў і высокіх вынікаў у вашай нялёгкай, але такой важнай працы. Няхай у вашым жыцці заўсёды будзе столькі ж чысціні і святла, колькі вы дорыце нашаму гораду! Са святам!