Гарадскі конкурс каманд КВЗ
01.04.26

Хто самы вясёлы і знаходлівы ў горадзе вызначылі 1 красавіка ў Цэнтры культуры і вольнага часу горада Жодзіна. Тут прайшоў гарадскі конкурс каманд КВЗ працуючай моладзі "Жаночы почырк", прымеркаваны Году беларускай жанчыны. На сцэне сышліся 8 каманд, каб даказаць, што жанчына можа ўсё: і станок наладзіць, і справаздачу здаць, і залу рассмяшыць. Актыўна і крэатыўна падтрымлівалі каманды іх групы падтрымкі: з плакатамі, шарыкамі, стужачкамі і гаворкамі! Па выніках трох конкурсаў (візітная картка, размінка і музычны) перамогу атрымала каманда "Самі ў шоку" дзіцячага сада №17 "Залаты ключык"! Ім уручылі дыплом, кубак, падарунак і спецыяльны прыз ад ФК «ТАРПЕДА-БЕЛАЗ». У намінацыі "Лепшая жаночая роля" дыплом дастаўся Карыне Ільюшонак з каманды "Багіні-педагагіні", за "Лепшую мужчынскую ролю" - Данілу Юрачку з каманды "Ключ запальвання" БелАЗа. Ад партнёра гульні - сеткі "PRO.DONER" - камандзе-пераможцы і ўладальнікам намінацый уручылі купоны на набыццё шаурма.