Дзень Дзяржаўных сімвалаў у Жодзіне!
10.05.26

Сёння плошча Палаца культуры "БелАЗ" стала цэнтрам патрыятызму і адзінства. У гэтую ўрачыстую нядзелю мы адзначылі Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Гэта не проста атрыбуты суверэнітэту - гэта наша гісторыя, наша сучаснасць і ўпэўнены погляд у будучыню. Няхай нашы сімвалы заўсёды будуць крыніцай натхнення для вялікіх спраў на карысць квітнеючай Беларусі!