Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа

22.06.26

Націсніце для прагляду малюнка

22 чэрвеня, у Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, губернатар Мінскай вобласці - Аляксей Кушнарэнка разам з прадстаўнікамі абласной і гарадской улады, прадпрыемствамі, грамадскімі арганізацыямі, моладдзю ўшанаваў памяць загінуўшых у Вялікай Айчыннай вайне. Месца для ўскладання, у Год беларускай жанчыны, выбрана не выпадкова - помнік у гонар савецкай маці-патрыёткі А.Ф. Купрыянавай. Манумент прыцягвае штогод больш за тысячу жыхароў і гасцей горада, каб ушанаваць памяць жанчыны, якая стала ўвасабленнем нязломнай моцы і сілы.