Інтэрактыўны канцэрт з элементамі абраду "Купалле: традыцыі і сучаснасць"
24.06.26

Сёння ў Цэнтры культуры і вольнага часу мы пагрузіліся ў сапраўдную казку. У рамках Рэспубліканскага марафону моладзі і студэнцтва мы правялі інтэрактыўны канцэрт з элементамі абраду "Купалле: традыцыі і сучаснасць". Што было ў праграме? Чароўнае выкананне беларускіх песень народным ансамблем народнай песні "Зарачанка" і народным вакальным ансамблем "У коле сяброў". Танцавальны народны каларыт ад узорнай студыі танца "Кіслароду". Інтэрактыў «Дзе логіка?», пошук папараць-кветкі і майстэрства пляцення кос. Шумны карагод і гульня ў "Ручаёк", які аб'яднаў усіх у зале. Сёння мы паказалі, што народныя традыцыі і абрады - гэта не сумныя старонкі падручнікаў, а жывая, яскравая і вельмі цікавая гісторыя!