35 гадоў яркіх уражанняў!
27.10.26

27 кастрычніка ў Жодзінскім гарадскім цэнтры культуры і вольнага часу адбыўся яркі юбілейны канцэрт народнага вакальнага ансамбля «У коле сяброў»! Калектыў адзначыў свой 35-гадовы юбілей сярод сяброў і прыхільнікаў. На мерапрыемстве прысутнічалі сябры калектыву: народны фальклорны ансамбль “Жывіца”, вакальная група “Няманічка”, ваенна-гістарычны клуб “Казацкая застава 1812 года”, клуб аматараў танца “Натхненне”, аматарскае аб'яднанне “Сузор'е”. Падзякамі былі адзначаны кіраўнік калектыву Наталля Зайцава, акампаніятар Іван Алешка, хормайстар Аляксандр Луцкевіч і ўдзельнікі ансамбля. Трыццаць пяць гадоў творчага шляху - гэта вялікі шлях, поўны музыкі, дружбы і любові да народнай песні. Дзякуй усім, хто быў часткай гэтага цудоўнага свята!