Канікулы выратаваныя!
02.11.26

У перыяд восеньскіх канікулаў прайшлі займальныя квэсты паводле казкі «Брэменскія музыкі»! Разам з Каралём, Трубадурам, Прынцэсай і Коцікам хлопцы адправіліся на пошукі выкрадзенага Пеўнічка. Каб прайсці ўсе выпрабаванні і сабраць падказкі, удзельнікам прыйшлося праявіць спрыт, кемлівасць і, вядома, уменне працаваць у камандзе. У праграме былі вясёлая крычалка, эстафета з цукеркамі, пошук кажаноў, танцы, казачная віктарына і камандныя гульні. У фінале Атаманша вярнула Пеўнічка, хлопцы атрымалі дыпломы і салодкія падарункі, а свята завяршылася запальнай дыскатэкай!