Гарадскі фестываль творчасці маладых мам "Магія жаноцкасці" прайшоў у Жодзіне!
11.11.26

11 лістапада ў Цэнтры культуры было па-сапраўднаму чароўна! Чатыры цудоўныя маладыя мамы даказалі - мацярынства не перашкаджае быць яркай, стыльнай і таленавітай жанчынай! Абаяльныя жодзінкі Сюзана Кручонак, Вікторыя Лабань, Наталля Косава і Вікторыя Карачун бліснулі на сцэне сваімі талентамі і яшчэ раз даказалі моц натхняльнай жаночай сілы! Дзяўчаты падрыхтавалі крэатыўныя візітоўкі, разам з мужамі і дзецьмі зрабілі сямейны герб і нават паўдзельнічалі ў дэфіле, як сапраўдныя мадэлі. А музычныя падарункі ад узорнага тэатра песні "Арфей" і ўзорнай студыі спартыўнага бальнага "Прэстыжу" зрабілі свята яшчэ больш урачыста!