Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і аграпрамысловага комплексу

13.11.26

Націсніце для прагляду малюнка

Свята працы, шчодрых ніў і людзей, якія кожны дзень клапоцяцца аб зямлі! 13 лістапада ў Інстытуце па земляробстве адбылося ўрачыстае мерапрыемства "Нам па сэрцы ніва залатая!", прысвечанае Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і аграпрамысловага комплексу. Гасцей павіншавалі цёплымі словамі і яркімі творчымі нумарамі калектывы горада. Успаміналі дасягненні галіны - свята атрымалася па-сапраўднаму насычаным і радасным! З надыходзячым святам, працаўнікі сельскай гаспадаркі! Дзякуй за ваш прафесіяналізм, стойкасць і адданасць справе!