У Жодзіне прайшоў урачысты мітынг, прысвечаны Дню Дзяржаўных флага, герба і гімна Рэспублікі Беларусь! Выказаць сваю павагу да галоўных дзяржаўных сімвалаў прыйшлі шматлікія госці - кіраўніцтва горада, прадстаўнікі палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў, дэпутацкага корпуса, воінскіх часцей, кіраўнікі і прадстаўнікі прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў горада, моладзь. У сваім выступленні старшыня гарвыканкама Аляксандр Цівака падкрэсліў значнасць для кожнага беларуса сімвалаў краіны і пажадаў юным жодзінцам берагчы і шанаваць герб, флаг, гімн сваёй краіны. Ваенна-патрыятычны клуб «Волат» з гонарам прынялі ўдзел у цырымоніі ўшаноўвання, аддаючы даніну павагі нацыянальным сімвалам. Навучэнцы політэхнічнага каледжа, прынеслі клятву вернасці дзяржаўным сімвалам! Ганаровае права падняць сцяг было дадзена навучэнцам Гімназіі №1! ??У гэты святочны дзень жадаем усім міру, стабільнасці і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні!
У Жодзіне 9 мая на плошчы каля Палаца культуры "Белаз" прайшлі святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне! У гэты дзень для ўсіх была арганізавана работа палявой кухні, выставы, фотазоны і майстар-класы, якія дазволілі бліжэй пазнаёміцца з гісторыяй падзей тых гадоў. Для жыхароў і гасцей прайшоў святочны канцэрт творчых калектываў нашага горада і запрошаных артыстаў, які падарыў мора станоўчых эмоцый. Добрым завяршэннем святочнага дня стала акцыя «Праспяваем Дзень Перамогі разам» і яркі феерверк! Дзякуй усім удзельнікам і гасцям за цёплую атмасферу і памяць, якую мы захоўваем разам!
9 мая мы адзначылі 80-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне! Парад, які прайшоў у нашым горадзе, стаў яркім сімвалам павагі і памяці аб тых, хто аддаў свае жыцці за мірнае неба над галавой. Мы ганарымся подзвігам нашых ветэранаў і дзякуем ім за мужнасць і стойкасць. У пешай калоне прынялі ўдзел прадставілі сілавога блока, усе прадпрыемствы і арганізацыі, установы адукацыі і культуры, спартсмены, моладзь, грамадскія арганізацыі і партыі нашага горада
8 мая ва ўтульных сценах Палаца Культуры "БЕЛАЗ" прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне! Ва ўрачыстай абстаноўцы былі ўручаны юбілейныя медалі ад старшыні Жодзінскага гарвыканкама - Аляксандра Мікалаевіча Цівако і ветэрана касмадрома "Байканур" заслужанага выпрабавальніка касмічнай тэхнікі - Уладзіміра Яўгенавіча Мурашкі. У музычна-тэатралізаваным фармаце артысты горада Жодзіна расказалі пра страшныя старонкі нашай гісторыі… якія цяжкія выпрабаванні выпалі на долю беларусаў… Колькі б гадоў ні прайшло з таго трагічнага дня, калі пачалася вайна, у памяці народнай заўсёды яны будуць жывыя… бязмерная пакута ваенных гадоў і вялізная мужнасць народа…. Не дзеля славы ваявалі і гінулі людзі, дзеля жыцця на зямлі... Дзень Перамогі быў, ёсць і павінен заставацца самым святым святам! Бо тыя, хто заплаціў за яго сваім жыццём, далі нам магчымасць жыць зараз, і мы абавязаны памятаць пра гэта заўсёды!