redactor_zhodino

22 чэрвеня адна з самых сумных дат у гісторыі Беларусі - Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа.

Да Усебеларускай хвіліны маўчання далучыўся горад Жодзіна. Каб ушанаваць памяць воінаў вызваліцеляў і ўсіх загінуўшых кіраўніцтва горада, удзячныя жыхары і госці нашага горада прыйшлі на мітынг-рэквіем да памятнага знака ў гонар вызвалення г. Жодзіна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Настаяцеля храма Святога Архангела Міхаіла Протаірэй - Андрэй Еўдакімаў ажыццявіў малебен па ўсіх загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны і ахвярам генацыду беларускага народа. Сёння мы ўсё больш усведамляем каштоўнасць мірнага жыцця. Мы шануем і захоўваем нашы традыцыі, пакараем новыя вяршыні. Ад кожнага з нас залежыць, якім будзе наша заўтра. Наш абавязак - абараніць і захаваць завешчаны нам свет. Мы схіляем галовы перад гонарам, доблесцю і патрыятызмам. Мы смуткуем па ўсіх, хто коштам свайго жыцця выканаў святы абавязак, абараняючы ў тыя суровыя гады сваю Айчыну!

15-16 чэрвеня ў горадзе Мінску прайшоў Фестываль "Свята льну. Роднае-моднае".

Свята сабрала жыхароў і гасцей сталіцы, каб чарговы раз аддаць гонар натуральнаму і экалагічнаму сімвалу Беларусі - лёну. У модным паказе льняных калекцый беларускіх дызайнераў паўдзельнічала і наша Жодзінская мадэльная школа JUNIOR MODELS SCHOOL.

16 чэрвеня ў Цэнтры культуры і вольнага часу прайшоў справаздачны канцэрт студыі ўсходняга танца "BELLYsimo".

Танец жывата, пластыка цела, унікальныя і яркія касцюмы, якія пераліваюцца тысячамі розных колераў упрыгожвання, казачная музыка - усё гэта дапамагло нашым гасцям акунуцца ў чароўную і таямнічую атмасферу ўсходу!

Міністр Культуры Анатоль Маркевіч і ганаровыя госці наведалі выставу горада Жодзіна ў рамках ХХIII Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі "Маладзечна-2024"

Весела і яскрава адпачываем на летніх канікулах.

Цэнтр культуры і вольнага часу падрыхтаваў для хлопцаў квэст-гульню «У пошуках залатога ключыка». Вясёлыя гульні і конкурсы, выпрабаванні на спрыт і знаходлівасць, запальныя флэшмобы і вядома салодкія прызы. Далучайцеся і вы!

Гарадскі парк культуры і адпачынку

Старонка 19 з 22