2 чэрвеня ў Жодзіне ў гарадскім парку культуры і адпачынку прайшло свята, прысвечанае Дню абароны дзяцей.
Пачаткам свята стаў велапрабег "Дзеці - наша будучыня" Жодзінскай гарадской арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Патрыёты Беларусі". Нягледзячы на невялікі дождж гараджан сваімі выступленнямі радавалі юныя артысты ўстаноў культуры горада. Яскравай падзеяй стаў фестываль фарбаў. А таксама гасцей чакаў модны паказ "Лета ў горадзе" ад мадэльнай школы JUNIOR MODELS SCHOOL Zhodino
2 чэрвеня 2024 г. у гарадскім цэнтры культуры і вольнага часу г. Жодзіна адбыўся справаздачны канцэрт узорнай студыі эстраднай песні "GOLD" пад кіраўніцтвам Нэлі Амбарцумян!
Юныя артысты выканалі знакавыя ў год 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў творы, прысвечаныя любімай краіне, а таксама замежныя хіты! Дапоўнілі выступленні салістаў студыі школа эстраднага танца "NEXT" і шоу-балет "EXTREME" пад кіраўніцтвам Нарыяны Гаспаран!
На працягу 1,5 гадзін апладысменты ў зале не змаўкалі, а пасля канцэрта гледачы не спяшаліся разыходзіцца, дзелячыся адзін з адным уражаннямі!
7 чэрвеня ў Палацы культуры "Белаз" прайшоў гарадскі фестываль музычна-тэатралізаваных пастановак "Памятаць, каб жыць…", прысвечаны 80-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь і горада Жодзіна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!
У фестывалі прынялі ўдзел установы адукацыі, прадпрыемствы і арганізацыі нашага горада! Усе нумары былі годнымі і запамінальнымі. Удзельнікі паказалі праўдзівую гісторыю вайны і агарнулі гледачоў духам патрыятызму. У журы стаяла нялёгкая задача, бо нумары былі якасна прапрацаваны і ўдзельнікі дастойна выступілі, але пераможныя месцы занялі наступныя каманды: 3 месца - ДУА «Дзіцячы садок № 12 «Бярозка» г.Жодзіна», 2 месца - ДУА "Гімназія № 1 г.Жодзіна", 1 месца - ААТ «БЕЛАЗ» - кіруючая кампанія холдынг «БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ»! А ўладальнікам "Гран-Пры" фестывалю стала каманда ААТ "Кавальскі завод цяжкіх штамповак"!
Віншуем пераможцаў з заслужанымі ўзнагародамі!
Музычны падарункі дарылі: заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь "Сярэбраная трэль", узорная студыя эстраднай песні "Вялікая перамена" і ўзорная студыя спартыўнага бальнага танца "Прэстыж"
Жара пришла: не забывайте о правилах поведения в местах массового отдыха!
Во избежание несчастных случаев следует помнить и соблюдать простые правила:
находиться в воде в нетрезвом состоянии, а также в запрещенных или не установленных для купания местах - опасно;
не следует купаться менее чем через 1,5 - 2 часа после приема пищи;
запрещено выходить в плавание на неисправной или необорудованной спасательными средствами лодке;
дети должны находиться в воде только под присмотром взрослых;
попав в сильное течение, не плывите против него, а старайтесь приблизиться к берегу по течению;
не прыгайте в воду в местах с неизвестной глубиной и рельефом дна;
не купайтесь в темное время суток и при сильных волнах;
не заплывайте за оградительные знаки и далеко от берега, рассчитывайте свои силы.
Берегите себя и своих близких!